Бяспека дома

23.05.2025

Спецыялісты Верхнядзвінскага ТЦСАН прымаюць удзел у працы назіральных камісій, падчас якіх ажыццяўляецца комплексная адпрацоўка домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў 1 і 2 групы, шматдзетных сем'яў якія пражываюць на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна.

У аб'ектыве ўвагі-стан электраправодкі, ацяпляльнага абсталявання, спраўнасць пячнога ацяплення, наяўнасць у жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Спецыялістамі праводзяцца інфармацыйна-прафілактычныя гутаркі, уручаюцца буклеты, памяткі аб відах дапамогі, паслугах, што аказваюцца цэнтрам.

Подпишитесь на наши новости