«Жаночы твар Перамогі»

27.04.2026

Жаночы твар Перамогі: удзел у марафоне памяці.

У Год беларускай жанчыны і напярэдадні Дня Перамогі тэрытарыяльны цэнтр Верхнядзвінскага раёна прымае ўдзел у праекце «Жаночы твар Перамогі» (з серыі аповедаў пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, чые лёсы – прыклад незламанай волі).

У марафоне ад Верхнядзвінскага раёна – Вера Іванаўна Барташэўская – вязніца фашысцкіх канцлагераў, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.

Яе ваенны шлях:

У партызанскім атрадзе ім. Фрунзе Вера Іванаўна разам з сястрой пякла хлеб, вырошчвала тытунь для байцоў, прала бялізну, працавала ў швейнай майстэрні, якая перамяшчалася разам з лініяй фронту.

Мірны час:

Пасяліўшыся з мужам у аг. Валынцы Верхнядзвінскага раёна, Вера Іванаўна шмат працавала: на чыгунцы, у бальніцы, у калгасе.

Мы памятаем. Мы ганарымся.

#ЖаночыТварПерамогі #ПамятаемГанарымся

Падпішыцеся на нашы навіны