Філіял у г. п. Асвея

Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна» філіял установы ў г.п. Асвея

Загадчык філіяла

Аўсеева Ірына Аляксандраўна

Верхнядзвінскі раён, г.п. Асвея, вул. Савецкая, д.5

+375 (2151) 6-24-83
+375 (2151) 6-24-04

Інспектары па асноўнай дзейнасці

Запарошчанка Людміла Гаўрыілаўна

Жорава Аксана Анатольеўна

Графік працы: ПН-ПТ: 8.00-13.00 | 14.00-17.00

Кірунак дзейнасці філіяла:

  • павышэнне даступнасці сацыяльнага абслугоўвання, забеспячэнне ахопу сацыяльнымі паслугамі грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу;
  • першасны прыём, выяўленне ў грамадзян існуючых патрэбнасцей у сацыяльных паслугах, накіраванне грамадзян у адпаведныя аддзяленні Цэнтра;
  • кансультаванне грамадзян па пытаннях аказання сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання;
  • садзейнічанне ў вырашэнні прававых пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці ў сферы сацыяльнага абслугоўвання;
  • прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг;
  • арганізацыя клубнай і гуртковай працы для людзей пенсійнага ўзросту: клуб для пенсіянераў "Сярэбраная нітка", гурток для пенсіянераў "Здароўе".
  • Арганізацыя работы трэнажорнай залы, правядзенне інструктажу, правядзенне асветніцкіх гутарак аб здаровым ладзе жыцця;
  • аказанне разавых сацыяльных паслуг;
  • паслуга суправаджэння інвалідаў 1 ​​групы па зроку;
  • аказанне маральна-псіхалагічнай, падтрымкі абслугоўваемым грамадзянам і членам іх сем'яў;
  • паслугі пракату (палка, мыліцы);
  • паслугі сядзелкі;
  • паслугі сацыяльнага патранату;
  • паслугі сацыяльнага пункта;
  • вядзенне гуртковай працы з людзьмі сталага веку і інвалідамі.
  1. Праца гуртка «Здравушка»;
  2. Праца клуба «Завалінка»;
  3. Праца клуба «Вясёлка»;

14 04 2023 5

4. Правядзенне тэматычных вечарын, мерапрыемстваў сумесна з установамі культуры.

Сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца:

  • непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60-ці гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію;
  • асобам з інваліднасцю I і II групы.

Залічэнне ў філіял ажыццяўляецца на падставе:

  • дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна;
  • пісьмовай заявы грамадзяніна;
  • медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання;
  • даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям'і.

Абслугоўванне праводзіцца на тэрыторыі аднаго сельсавета - Асвея.

Сацыяльнымі работнікамі абслугоўваецца 19 населеных пункта, 6 з якіх гэта аддаленыя.

У філіяле функцыянуюць гурткі і клубы па інтарэсах

Найменне аб'яднання

Кірунак дзейнасці

1.Клуб для пажылых грамадзян «Завалінка»

Задавальненне патрэб пажылых грамадзян у зносінах, рэалізацыі творчых здольнасцей

2. Гурток для пажылых грамадзян «Здравушка»

Падтрымка ЗЛЖ для пажылых. Скандынаўская хада, шашкі, шахматы, нарды

3. Гурток для інвалідаў «Вясёлка»

Задавальненне патрэб інвалідаў у сацыялізацыі, зносінах, рэалізацыі творчых здольнасцей, развіццё навыкаў прыкладной творчасці

У філіяле ўстановы ў г. п. Асвея працуе згуртаваны калектыў, неабыякавы да чужой бяды, які імкнецца зрабіць сваю працу цікавай і карыснай для навакольных.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны