Конкурс "Сям'я года"

13.03.2024

У г.Віцебску 18 мая 2024 г. адбудзецца першы этап рэспубліканскага конкурсу сярод шматдзетных сем'яў "Сям'я года", прымеркаваны да святкавання Дня сям'і.

Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыяй па месцы працы аднаго з бацькоў (працоўным калектывам), райгарвыканкамам у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама прадстаўляецца заяўка, інфармацыйная даведка аб сям'і, пісьмовая згода паўналетніх членаў сям'і на апрацоўку персанальных даных для мэт удзелу.

Пераможцам конкурсу прызнаецца сям'я, якая набрала найбольшую агульную колькасць балаў па выніках конкурснага задання.

Пераможцу ўручаецца дыплом І ступені. У адпаведнасці з колькасцю набраных балаў з ліку ўдзельнікаў першага этапа конкурсу вызначаюцца прызёры, якім уручаюцца дыплом ІІ ступені (адзін дыплом), дыплом ІІІ ступені (адзін дыплом). Кошт прызоў да дыпломаў устанаўліваецца ў наступных памерах:

да дыплома I ступені - да 30 базавых велічынь;

да дыплома II ступені - да 20 базавых велічынь;

да дыплома III ступені - да 15 базавых велічынь.

Прызы выдаюцца ў грашовай і (або) натуральнай форме.

Конкурсныя заданні:

"Мая сям'я - мая краіна" (да 15 хвілін):

прадстаўленне візітнай карткі сям'і "Радавод":

1.1. (кароткі паказ гісторыі свайго роду, сямейных звычаяў і традыцый, дасягненняў чальцоў сям'і і інш.) ацэньваецца:

паўната раскрыцця гісторыі свайго роду;

ўменне падкрэсліць унікальнасць (адметную рысу) сваёй сям'і.

прэзентацыя сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае

уклад сям'і ў жыццё рэгіёну:

1.2. (прэзентацыя актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў сям'і, іх захапленняў, поспехаў і дасягненняў; удзел (уклад) членаў сям'і ў грамадска-карысным і культурным жыцці рэгіёна) ацэньваецца:

сацыяльная значнасць і арыгінальнасць праекта;

ўменне творча выказаць і заявіць актыўную жыццёвую пазіцыю сям'і.

Дадаткова ацэньваецца:

стыль і эстэтыка падачы матэрыялу (музычна-мастацкае афармленне, касцюмы, гаворка і інш.);

ступень удзелу ў прадстаўленні задання ўсіх членаў сям'і.

Сістэма конкурснай ацэнкі - 7-бальная: максімальны бал - 7; мінімальны бал - 1.

Інфармацыя аб пераможцах і ўдзельніках конкурсу размяшчаецца на інтэрнет-сайтах аблвыканкама, камітэта па працы, занятасці.

і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Дзяржаўная ўстанова "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна" запрашае прыняць удзел у конкурсе "Сям'я года" поўныя шматдзетныя сем'і ў рамках рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года".

5 красавіка 2024 года адбудзецца раённы этап конкурсу ў Верхнядзвінскім цэнтры культуры і народнай творчасці.

У рамках конкурсу выконваецца конкурснае заданне "Мая сям'я - мая краіна", якое прадугледжвае:

- прадстаўленне візітнай карткі сям'і "Радавод" (веданне радаводу сям'і, працоўныя дынастыі, сямейныя традыцыі, гераічнае мінулае і інш.);

- прэзентацыю сацыяльнага-значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям'і ў жыццё рэгіёна (дасягненні, захапленні, захаванне народных традыцый, добраўпарадкаванне, творчасць, валанцёрства і г.д.).

Даведкі па тэлефоне 6 37 48 ці 6 39 05.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны