Паслуга часовага прытулку, крызісны пакой

Данюк Святлана Пятроўна

Лось Ксенія Сяргееўна

Псіхолагі

г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 60/1

+375 (2151) 6-31-70

Кругласутачны доступ у «крызісны» пакой: +375 33 349 28 92

«Крызісны» пакой – спецыяльна абсталяванае асобнае памяшканне, у якім створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага пражывання.

Паслуга часовага прытулку прадастаўляецца на базе «крызіснага» пакоя ў адпаведнасці з пастановай № 1218 грамадзянам старэйшым за 18 гадоў, якія з'яўляюцца:

  • ахвярамі гандлю людзьмі;
  • асобамі, якія пацярпелі ад хатняга гвалту;
  • асобамі, якія пацярпелі ад тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў;
  • асобамі з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй у «крызісны» пакой могуць быць змешчаны:

  • сем'і з непаўналетнімі дзецьмі;
  • пажылыя грамадзяне;
  • інваліды, а таксама маладыя інваліды, здольныя да самаабслугоўвання, у выпадку смерці іх бацькоў або іншых асоб, якія ажыццяўляюць за імі догляд, да вырашэння пытання аб іх далейшым жыццеўладкаванні.

Пры звароце сям'і з дзецьмі ў «крызісны» пакой дзеці засяляюцца разам з бацькамі.

Пры гэтым догляд за дзецьмі ажыццяўляецца бацькам.

У «крызісны» пакой змяшчаюцца грамадзяне па накіраванні:
• упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам);
• установы аховы здароўя «Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца»;
• АУС Верхнядзвінскага райвыканкама;
• а таксама тыя, хто звярнуўся па ўласнай ініцыятыве.

Падставай для змяшчэння ў «крызісны» пакой з’яўляецца:
• накіраванне адным з вышэйзгаданых органаў;
• і (або) пісьмовая заява грамадзяніна, зарэгістраваная ва ўстаноўленым парадку.

Рашэнне аб змяшчэнні грамадзяніна ў «крызісны» пакой прымае дырэктар ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна».

Пры засяленні ў «крызісны» пакой з грамадзянінам заключаецца дагавор на аказанне паслугі часовага прытулку, які вызначае ўмовы і перыяд знаходжання ў «крызісным» пакоі.

Для заключэння дагавора грамадзянін прадастаўляе:
• пісьмовую заяву;
• дакумент, які сведчыць асобу;
• дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі тых, хто карыстаецца льготамі). У выпадку адсутнасці дакументаў (страта, немагчымасць трапіць дадому і інш. прычыны) дапускаецца засяленне без прадастаўлення дакументаў з наступным зваротам у органы ўнутраных спраў для іх аднаўлення.

Знаходжанне грамадзян у «крызісным» пакоі з’яўляецца бясплатным. Бытавыя і іншыя ўмовы іх жыццядзейнасці грунтуюцца на прынцыпах самаабслугоўвання.

Харчаванне грамадзян, набыццё лекавых прэпаратаў, сродкаў асабістай гігіены і іншых прадметаў, неабходных у перыяд знаходжання ў «крызісным» пакоі, ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў грамадзян, а пры неабходнасці за кошт бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, сродкаў, перададзеных Цэнтру фізічнымі і юрыдычнымі асобамі шляхам дарэння (ахвяравання), а таксама сродкаў, якія паступілі па лініі гуманітарнай дапамогі.

Тэрмін знаходжання ў «крызісным» пакоі залежыць ад канкрэтных абставін і індывідуальных асаблівасцей асоб, якія звярнуліся па дапамогу, рэжым працы – кругласутачны, сем дзён на тыдзень.

У выпадку неабходнасці тэрмін знаходжання ў «крызісным» пакоі можа быць прадоўжаны дырэктарам Цэнтра.

Правы і абавязкі грамадзян, змешчаных у «крызісны» пакой.

Грамадзяне, змешчаныя ў «крызісны» пакой, маюць права:

  • звяртацца па ўсіх пытаннях, якія тычацца знаходжання ў «крызісным» пакоі, да кіраўніцтва Цэнтра;
  • звяртацца да работнікаў Цэнтра па сацыяльную, псіхалагічную, юрыдычную і іншыя віды дапамогі.

Грамадзяне, змешчаныя ў «крызісны» пакой, абавязаны:

  • выконваць умовы знаходжання ў «крызісным» пакоі;
  • выконваць правілы ўнутранага распарадку для грамадзян, якія знаходзяцца ў «крызісным» пакоі;
  • беражліва ставіцца да маёмасці і абсталявання, якое знаходзіцца ў «крызісным» пакоі;

У выпадку парушэння ўмоў і правілаў унутранага распарадку пражывання, прадугледжаных дагаворам аказання сацыяльных паслуг, грамадзяне могуць быць выселены з «крызіснага» пакоя.

 

Кризисная комната

Услуга временного приюта

Падпішыцеся на нашы навіны