Падзяліся рэцэптам, гаспадынька!
01.09.2023У філіяле аг. Бігосава Верхнядзвінскага ТЦСАН прайшло мерапрыемства ў клубе "Сярэбраная нітка" на тэму "Падзяліся рэцэптам, гаспадынька!", дзе вопытныя гаспадыні падзяліліся сваімі майстэрскімі рэцэптамі, як кансервацыяй гародніны са свайго агарода, так і з хатняй кулінарыяй.
Пышныя піражкі з рознай начынкай, хатняе варэнне, печыва з тварагу і г. д. ўпрыгожвалі стол. А гульня з пажаданнямі" Кветачка - вясёлка" падарыла пажаданні кожнай гаспадыні на наступны год.
Рыхтуйце з задавальненнем і цешце свае родных і блізкіх!