
Паэты і пісьменнікі Віцебшчыны
02.10.2023Як прыемна сустрэць землякоў,
Нібы вестачку з роднага краю,
Іх нябачнаю ніццю вякоў
Патаемны клубочак яднае...
Менавіта пад такім дэвізам прайшло мерапрыемства ў клубе для пажылых грамадзян філіяла ў аг. Бігосава на тэму "Паэты і пісьменнікі Віцебшчыны". Узгадалі такія славутыя імёны, як: Арлоў У., Барадулін Р., Броўка П., Бураўкін Г., Быкаў В., Дудараў А., Лось Е., Законнікаў С., Панізнік С., Хадкевіч Т. і шмат іншых. Прагучалі вершы паэтаў - землякоў, прачыталі ўрыўкі з празаічных твораў, ўзгадалі іх змест, успомнілі стужкі кінафільмаў, якія не раз бачылі на экранах нашага тэлебачання, а хтосьці, нават, узгадаў і асабістую сустрэчу з паэтам С. Панізнікам.
Усё іх творы складаюць багатую літаратурную спадчыну, якой мы вельмі ганарымся.