У Верхнядзвінскім ТЦСАН з'явіўся аўтамабіль сацыяльнай дапамогі

28.11.2023

Гэтай восенню 39 беларускіх дамоў-інтэрнатаў і тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымалі спецыяльна абсталяваны транспарт для забеспячэння мабільнасці інвалідаў і пажылых людзей. Максімальна функцыянальныя аўтамабілі на базе "Лада Гранта" распрацавалі і вырабілі на ААТ "Брэстмаш" па заказе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Сем з іх адправіліся ў Віцебскую вобласць, у тым ліку адзін - у Верхнядзвінскі раён.

У дзяржаўнай установе "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна" створаны ўсе неабходныя ўмовы для забеспячэння дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю і грамадзян пажылога ўзросту і аказання ім розных відаў сацыяльных паслуг: функцыянуе аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, для ўсіх катэгорый інвалідаў створана даступная .
Цяпер жа, са з'яўленнем аўтамабіля, вырашана і праблема дастаўкі маламабільных людзей у райцэнтр, дзе яны змогуць скарыстацца не толькі сацыяльнымі паслугамі ТЦСАН, але і іншых арганізацый, а таксама пашырыць кола зносін, знайсці аднадумцаў і новыя захапленні. Інваліды-калясачнікі, якія жывуць у аддаленых вёсках і займаюцца ў гуртках дома, змогуць наведваць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі асабіста і быць больш актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў і свят.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны