Пераднавагодняя акцыя МНС

05.12.2023

Каб дапамагчы кожнаму жыхару нашай краіны правесці навагоднія святы без НС, МНС праводзіць штогадовую рэспубліканскую акцыю "Бяспечны Новы год!". У гэтым годзе яна пройдзе з 11 па 29 снежня.

У час правядзення акцыі работнікамі МНС запланавана:

- сустрэча з асобамі пажылога ўзросту на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;

- свята бяспекі ў некаторых школах, сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і ў доме сямейнага тыпу.

– гутаркі з пакупнікамі ў месцах продажу піратэхнікі;

- навагодні ўрок бяспекі ў дзіцячым аддзяленні ЦРБ.

- мерапрыемствы ў месцах масавага знаходжання людзей - гэта адкрытыя пляцоўкі, крамы і г.д.

Самым актыўным удзельнікам прапануецца паказаць свае крэатыўнасць і знаходлівасць для перамогі ў конкурсе "Навагодні дызайн МНС", у якім трэба аформіць сваю кватэру ці дом па-навагодняму і з ноткамі бяспекі!

Дадатковую інфармацыю па акцыі і конкурсах можна атрымаць па тэлефоне 5-41-13.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны