УВАГА грамадзян, якія атрымліваюць пенсіі, дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей!
02.05.2024У сувязі са зменай заканадаўства! з 1 ліпеня 2024 г. змяняецца парадак атрымання грамадзянамі пенсій, дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Пачынаючы з 1 ліпеня 2024 г. грамадзянам, якія пражываюць у горадзе Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання, раённых цэнтрах, пенсія (дапамога) будзе выплачвацца праз банк:
пенсія:
- грамадзянам ва ўзросце да 70 гадоў;
- інвалідам 3 групы;
дапамогі сем'ям выхоўваючых дзяцей (атрымальнікаў дапамог, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, і атрымальнікаў дапамог, у сям'і якіх выхоўваецца дзіця - інвалід да 18 гадоў. Гэтым катэгорыям грамадзян прадастаўлена права выбару - атрымліваць дапамогу праз банк або пошту.)
Для атрымання пенсіі (дапамогі) у банку неабходна не пазней за 10 чэрвеня 2024 г.:
- адкрыць базавы рахунак у выбраным банку (можна выбраць атрыманне ў касе банка або з выкарыстаннем банкаўскай карткі);
- і адначасова запоўніць у банку заяву аб пералічэнні пенсіі (дапамогі).
Банкі-партнёры: ААТ Ашчадны банк "Беларусбанк", "Прыёрбанк" ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Сбер Банк", ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк", ААТ "Банк Дабрабыт", ААТ "Белзнешэканомбанк".
Тэлефоны для даведак:
упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама
(802151) 6 32 43
Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2023 г. № 318-3 "Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат".
У стаўленні дапаможнікаў, прызначаных упраўленнямі сацыяльнай абароны.