Аб аказанні сем'ям дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы

19.07.2024

Штогод напярэдадні 1 верасня ў нашай краіне праводзіцца кампанія па аказанні сем'ям дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы: бацькі могуць разлічваць на падтрымку з боку дзяржавы, работадаўцаў і грамадскасці.

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да школы шматдзетным сем'ям прадугледжана падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека". Разлічваць на яе могуць сем'і, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей незалежна ад даходу. На кожнае дзіця школьнага ўзросту дзяржавай выдзяляецца 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, новы памер якога пачне дзейнічаць з 1 жніўня 2024 года. Выплата дапамогі пачнецца са жніўня.  Не ажыццяўляецца выплата гэтай дапамогі на дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі і іншых установах па падрыхтоўцы кадраў, а таксама знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.

Выплата будзе ажыццяўляцца на базавы рахунак, адкрыты на імя заяўніка ў ААТ "ААБ Беларусбанк". Таму загадзя неабходна паклапаціцца аб адкрыцці рахунку ў гэтым банку.

Заявы прымаюцца з 01 ліпеня 2024 г. да 1 верасня 2024 г.

Для атрымання матэрыяльнай дапамогі бацькі павінны прадаставіць:

  • пашпарт законнага прадстаўніка;
  • пасведчанне шматдзетнай сям'і (дзейнае на 31 жніўня бягучага года);
  • даведка аб складзе сям'і і месцы жыхарства;
  • даведкі, якія пацвярджаюць навучанне ва ўстановах адукацыі;
  • копія дамовы банкаўскага ўкладу або выпіска з банка па рахунку.Матэрыяльная дапамога будзе выплачвацца ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства ў Верхнядзвінскім раёне.

Па пытаннях прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, неабходна звяртацца ў дзяржаўную ўстанову "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна", па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Ленінградская, д.71, кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне: 6-39-05.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны