Сацыяльны работнік. Каму належыць і колькі каштуе

29.08.2024

Самая папулярная паслуга. Сацыяльны работнік: каму належыць і колькі каштуе

✔Каму пакладзены

  • непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі ўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
  • інвалідам 1 і 2 групы

✔Кошт паслуг

  • У сярэднім гадзінны тарыф - 75 капеек.

✔Як часта

Колькасць візітаў сацыяльнага работніка вызначаецца зыходзячы з пажаданняў чалавека, а таксама пераліку аказваемых яму сацыяльных паслуг - ад аднаго да пяці разоў на тыдзень.

✔Пералік паслуг

Пералік паслуг для кожнага чалавека фарміруецца персанальна і залежыць ад яго:

  • індывідуальных патрэб,
  • стану здароўя,
  • наяўнасці блізкіх сваякоў і іх месца жыхарства.

У мінімальны пералік уваходзяць паслугі па куплі і дастаўцы дадому прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў першай неабходнасці, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, унясенне платы за жыллёва-камунальныя паслугі, карыстанне жылым памяшканнем, паслугі сувязі, ажыццяўленне іншых плацяжоў.

✔Як аформіць

Звярнуцца ў ТЦСАН па месцы жыхарства.

✔Дакументы, якія неабходна прадставіць:

  • заяву;
  • пашпарт;
  • дакумент аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і да т.п.);
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя або заключэнне МКК
  • якія змяшчаюць інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў або адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг дома.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны