Увага, ашуканская схема!

05.09.2024

У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя аб чарговай ашуканскай схеме. Грамадзянам прапануюць перайсці па розных спасылках і запоўніць форму з асабістымі дадзенымі, а таксама дадзеныя, якія непасрэдна адлюстраваны на банкаўскай карце.

Ашуканцы абяцаюць нейкую сацыяльную выплату. Аднак мэта такой схемы - падманным шляхам атрымаць доступ да вашых грошай.

Паважаныя грамадзяне! Інфармаванне аб атрыманні сацыяльных выплат, іх пераліку не робіцца шляхам рассылання смс або інтэрнэт-паведамленняў.

Ні ў якім разе нельга пераходзіць па падазроных спасылках і ўводзіць свае асабістыя дадзеныя. Ашуканцы ствараюць сайты-двайнікі рэальных анлайн-рэсурсаў. Калі вы ўведзяце там свае паролі, коды, дадзеныя карты, то яны патрапяць да ашуканцаў. Будзьце пільныя! Пераправяраць усю інфармацыю ў афіцыйных крыніцах.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны