Цеплыня сэрцаў для тых, хто падарыў нам мір
02.07.2026Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі Верхнядзвінскага ТЦСАН, сельскіх выканаўчых камітэтаў павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Міхневіча Уладзіміра Пятровіча і Барташэўскую Веру Іванаўну, а таксама былых вязняў канцлагераў з надыходзячым святам.
З пажаданнямі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ганаровым жыхарам раёна ўручаны памятныя падарункі.
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/8069-tseplynya-sertsau-dlya-tykh-khto-padaryu-nam-mir.html#sigProIde07a22c791


пытанне-адказ