Напярэдадні Дня пажылых людзей свой маленькі юбілей — 5 гадоў — адзначыў клуб «Завалінка» для пажылых грамадзян, створаны на базе філіяла Верхнядзвінскага ТЦСАН у г. П. Асвея
28.09.2026Клуб стаў сапраўдным месцам прыцягнення актыўных, жыццярадасных людзей.
Пасяджэнні клуба праходзяць па розных напрамках:
- творчыя майстэрні (выставы творчых работ, вечары паэзіі, заняткі вакалам);
- танцавальныя вечары;
- «зарадка для розуму» (шахматныя турніры, настольныя гульні, крыжаванкі);
- удзел у грамадскім жыцці пасёлка.
У дзень 5-годдзя клуба і напярэдадні Дня пажылых людзей хочацца выказаць падзяку ўсім удзельнікам клуба за актыўнасць, усмешкі, цудоўны прыклад таго, што восень жыцця можа быць цікавай, актыўнай, шчаслівай!
#Цяпло
#Клопат
#АктыўнаеДаўгалецце


пытанне-адказ