Клопат пра ментальнае здароўе — залог актыўнага даўгалецця

29.09.2026

Як заставацца актыўным і захоўваць вастрыню мыслення ў любым узросце? Адказ на гэтае пытанне шукалі грамадзяне «сярэбранага» ўзросту на сустрэчы з псіхолагам раённай бальніцы.

Замест тэорыі — практыка: удзельнікі з задавальненнем разгадвалі галаваломкі, спаборнічалі ў лагічных віктарынах, удзельнічалі ў рухомых гульнях.

Такія практыкаванні — выдатная «зарадка» для мозгу, а зносіны ў коле аднадумцаў дораць зарад пазітыву, які так неабходны для актыўнага і шчаслівага даўгалецця.

Падпішыцеся на нашы навіны