Акцыя «Велікоднае цяпло»

07.04.2023

Напярэдадні светлага свята Вялікадня ніводны чалавек не павінен адчуваць сябе самотным.

У рамках акцыі «Велікоднае цяпло» валанцёры Верхнядзвінскага ТЦСАН павіншавалі з надыходзячым Вялікаднём і пачаставалі кулічамі адзінокіх і адзінокапражываючых грамадзян - членаў аддзялення дзённага знаходжання, якія па якіх-небудзь прычынах не наведваюць пакуль аддзяленне. Віншаванне і пачастункі сталі прыемным сюрпрызам для пажылых грамадзян! Акцыя працягнецца да праваслаўнага Вялікадня.

Падпішыцеся на нашы навіны