Мы заўсёды побач

07.04.2023

«Мы заўсёды побач» - не проста дэвіз Верхнядзвінскага ТЦСАН, а кіраўніцтва да дзеяння ў гэтую складаную для раёна пару года, звязаную з паводкай.

Супрацоўнікі ТЦСАН наведваюць грамадзян, чые падворкі падтоплены, выяўляюць тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Асаблівая ўвага - пажылым людзям, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. Апроч дадатковых візітаў сацыяльных працаўнікоў да падапечных, праводзіцца маніторынг сітуацыі праз працу call-цэнтра. Верхнядзвінскай раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа сумесна з ТЦСАН, РАНС аказана дапамога ў выглядзе прадуктовых і санітарна-гігіенічных набораў пацярпелым ад паводкі.

Падпішыцеся на нашы навіны