Школа сацыяльнага работніка

24.03.2023

У Верхнядзвінскім ТЦСАН прайшла "Школа сацыяльнага работніка". На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі РАУС, РАНС, якія яшчэ раз нагадалі аб прафілактыцы злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да пажылых грамадзян, аб мерах іх прадухілення, аб бяспечным пражыванні.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэева Н. Ф. правяла з сацработнікамі Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны 80 гадовай трагедыі Хатыні.

Падпішыцеся на нашы навіны