Пасяджэнне клуба "Назад у СССР"

10.08.2023

Прымяненне інавацыйнай тэхналогіі - «рэтра-тэрапія» (тэрапія ўспамінамі) для паляпшэння псіхаэмацыйнага стану грамадзян пажылога ўзросту спрыяе ў Верхнядзвінскім ТЦСАН клуб "Назад у СССР", пасяджэнні якога праходзяць штомесяц.

Тэмай чарговага пасяджэння сталі "Курорты СССР", а каб лепш пагрузіцца ў яго тэматыку правялі яго на пляжы горада. Грамадзяне "серебрянного ўзросту", дзяліліся ўспамінамі, пераглядала фота, удзельнічалі ў лагічных гульнях, а таксама пагулялі ў пляжны валейбол з навучэнцам Верхнядзвінскай СДЮШАР і праспявалі песні таго выдатнага часу.

Падпішыцеся на нашы навіны