Гуманітарная дапамога

08.06.2023

У бягучым годзе дзяржаўная ўстанова "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна" наладзіла супрацоўніцтва з грамадскім аб'яднаннем "Беларускі фонд міласэрнасці і здароўя" г. Мінска.

У чэрвені месяцы паступіла гуманітарная дапамога, якая будзе аказана дапамога малазабяспечаным грамадзянам (інвалідам 1 і 2 групы, непрацуючым пажылым грамадзянам старэйшыя за 60 гадоў, шматдзетным, няпоўным, апякунскім, прыёмным сем'ям і сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі). Для жыхароў Верхнядзвінскага раёна гэтая дапамога карысная і запатрабаваная. Дзякуем ГА "Беларускі фонд міласэрнасці і здароўя" і спадзяемся на плённую сумесную працу.

Падпішыцеся на нашы навіны