Фестываль «Сям'і за мір і стварэнне!»

15.05.2023

Пры садзейнічанні Верхнядзвінскага ТЦСАН 13 траўня ў горадзе Верхнядзвінску прайшоў раённы фестываль "Сям'і за мір і стварэнне!"

Займальныя майстар-класы, выставы ўдзельнікаў конкурсаў "Сям'я года", Верхнядзвінскага Дома рамёстваў, дабрачынная акцыя «Рабі дабро» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў не пакінулі абыякавымі запрошаных гасцей і жыхароў горада. Сем'ям былі ўручаны дыпломы ўдзельнікаў і памятныя сувеніры фестывалю.

Падпішыцеся на нашы навіны