1-е месца фестывалю па падтрымцы здаровага ладу жыцця «Спартыўнаму руху – наша павага!»

13.05.2023

Валанцёры «срэбнага веку» аддзялення дзённага знаходжання Верхнядзвінскага ТЦСАН дапамагаючы іншым, не забываюць падтрымліваць і ўласную спартыўную форму, весці здаровы лад жыцця.

Да ўдзелу ў Міжнародным дыстанцыйным фестывалі па падтрымцы здаровага ладу жыцця «Спартыўнаму руху – наша павага!», аднесліся творча, з запалам! І вось вынік - 1 месца, сярод 22 удзельнікаў з усіх абласцей рэспублікі і Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі! Верхнядзвінскі ТЦСАН адзначаны дыпломам за 1 месца Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама, падзячным лістом дырэктара Добрушскага ТЦСАН! Дзякуем ўсіх удзельнікаў за праведзеную працу! Так трымаць!!!!

Падпішыцеся на нашы навіны