Стартуе Рэспубліканская акцыя Ад усёй душы

26.12.2023

У навагоднія святы ўвагі заслугоўваюць не толькі дзеці, але і пажылыя грамадзяне.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя для пажылых людзей "Ад усёй душы" стартуе з 26 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года.

Своеасаблівы марафон добрых спраў пройдзе з мэтай праявы максімальнага клопату і ўвагі ў адносінах да старэйшага пакалення, а таксама ўцягвання школьнікаў і студэнтаў у пытанні аказання дапамогі і падтрымкі, развіцця міжпакаленчага фармату "ад дзяцей - пажылым людзям".

Падпішыцеся на нашы навіны