Мы сустракаем Новы год
26.12.2023Новы год - самае доўгачаканае свята ў годзе, яго чакаюць усе - і дарослыя, і малыя, і вядома ж, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай, рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН.
Спецыялістамі аддзялення для нашых падапечных была падрыхтавана святочная праграма "Мы сустракаем Новы год". Гасцей свята зараджалі добрым настроем Дзед Мароз, Снягурачка, Баба Яга, якія падрыхтавалі для дзяцей цікавыя конкурсы, займальныя віктарыны, вясёлыя карагоды, сцэнкі.
Прыемным момантам святочнай праграмы стала віншаванне і салодкія падарункі ад старшыні ВРО РГА "Белая Русь": Тойранен Ірыны Іванаўны.
Няхай Новы год прынясе больш яркіх уражанняў і незабыўных эмоцый, мірнага неба і дабрабыту!
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7110-my-sustrakaem-novy-god.html#sigProIdbf8d5baaab