У рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння - за навагоднім настроем!

26.12.2023

На базе Верхнядзвінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі адбылося пераднавагодняе мерапрыемства "Новы год ля варот", якое было арганізавана для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН.
У рамках мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з работамі выстаўкі малюнкаў "Талентамі поўніцца зямля", творчымі работамі навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, выкананымі ў рамках тэматычных конкурсаў, прысвечаных навагоднім і калядным святам.
Перадсвяточны навагодні настрой на мерапрыемстве ствараўся ігравой праграмай і музычнымі нумарамі, якія дарылі прысутным навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Серпантын" Верхнядзвінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Падпішыцеся на нашы навіны