105-годдзе органаў службы сацыяльнай абароны

10.01.2024

У Верхнядзвінскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю органаў службы сацыяльнай абароны.

У рамках святочных мерапрыемстваў працавала выстава работ "Тэрыторыя творчасці", падрыхтаваная грамадзянамі залатога ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН.

З віншавальным словам да прысутных звярнуліся:

  • намеснік старшыні райвыканкама Т.У. Севалкіна,
  • начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І.Р. Вялікі,
  • дырэктар ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна Н.А. Масквічова,
  • начальнік сектара культуры райвыканкама Ю.У. Парфёнава,

v старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" І.І. Тойранен.

Лепшыя работнікі адзначаны Падзякамі, Граматамі.

Асаблівыя словы падзякі прагучалі на адрас ветэранаў працы.

Музычныя падарункі для ўсіх прысутных падрыхтаваны работнікамі сферы сацыяльнага абслугоўвання, грамадзянамі "сярэбранага" ўзросту, а таксама артыстамі, творчымі калектывамі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Падпішыцеся на нашы навіны