Роўны - роўнаму!
12.01.2024"Роўны - роўнаму!" пад такім дэвізам прайшло віншаванне валанцёрамі "сярэбранага" ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН пажылых грамадзян, якія знаходзяцца ў бальніцы сястрынскага догляду ў а.г. Асвея. Для людзей паважанага ўзросту былі падрыхтаваны падарункі: добрыя словы і пажаданні, музычныя нумары артыстаў Асвейскага СДК, прысмакі і цёплыя, звязаныя з любоўю валанцёрамі, шкарпэткі і тэпцікі!
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7145-rouny-rounamu.html#sigProIdcfa30b5cb1