Надышлі каляды - запявай калядкі!

16.01.2024

Члены клуба "Ветэран" павіншавалі сваіх добрых сяброў - грамадзян "сярэбранага" ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН са святочнымі калядкамі, дорачы добры настрой і пажаданні.

Калядоўшчыкі спявалі песні, жадалі шчасця і дабрабыту ў новым годзе, удзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагоды, танчылі, а гаспадыні частавалі дарагіх гасцей прысмакамі. Выдатны эмацыйны настрой падарыла Каза, як сімвал багацця, урадлівасці. Ёсць павер'е, што да каго Каза прыйдзе, будзе шчасце ў хаце і вялікі ўраджай.

Свята атрымалася вясёлым, шумным і цікавым і зрабіла на ўсіх удзельнікаў незабыўныя ўражанні!

Падпішыцеся на нашы навіны