
Паседжанне клуба "Сярэбраная нітка "
19.01.2024Прыйшла Каляда,
Дзверы адчыняйце!
Калядоўшчыкаў у хату
Шчыра запрашайце!
Навагоднія святы, якія змяняюцца адны за другімі, паслужылі нагодай чарговы раз сустрэцца ўдзельнікам клуба "Сярэбраная нітка" ў філіяле ўстановы ў аг. Бігосава. Вельмі шмат прагучала пажаданняў у наступны год, успомнілі абрады на калядкі, якія праходзілі ў дзяцінстве, прагучалі навагоднія песні, якія саграваюць сваёй душэўнай цеплынёй, нягледзячы на тое, што за акном зімовая непагадзь, пагулялі ў віктарыны і конкурсы, правялі "падарожжа" па Еўропе , каб даведацца, як там сустракаюць навагоднія святы.
Падводзячы вынікі нашага мерапрыемства, удзельнікі зрабілі выснову, што самае галоўнае для чалавека - гэта мара! Пакуль чалавек марыць, жыццё яго напоўнена сэнсам і энергіяй. А як толькі мары знікаюць з жыцця, пачынаецца маркота і сум і, у канчатковым рахунку, хвароба. А што патрэбна чалавеку для таго, каб у ягонай галаве нарадзілася добрая мара? У першую чаргу, здароўе і добры настрой. Усіх са святамі! Здароўя і добрага настрою!
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7161-pasedzhanne-kluba-syarebranaya-nitka.html#sigProId62fc6da7a6