Віншаванне былых малалетніх вязняў, якія знаходзяцца на абслугоўванні з 8 сакавіка

05.03.2024

Работнікі філіялаў Верхнядзвінскага ТЦСАН у г.п. Асвея і аг. Бігосава напярэдадні цудоўнага свята 8 сакавіка імкнуцца стварыць сваім падапечным вясновы, радасны настрой, тым больш гэтаму спрыяе і цудоўнае надвор'е. Спецыялісты філіялаў наведалі былых малалетніх вязняў, якія знаходзяцца на абслугоўванні. Падарылі кветкі, павіншавалі іх з міжнародным жаночым днём, пажадалі здароўя, даўгалецця і больш сонечных дзён.

Падпішыцеся на нашы навіны