Гадзіна памяці "Генацыд. Успомніць усё. Памятаць кожнага"
10.04.2024Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў валанцёры Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі для грамадзян "сярэбранага" ўзросту і інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН гадзіну памяці "Генацыд. Успомніць усё. Памятаць кожнага".
Прысутныя з заміраннем сэрца слухалі аповед пра жах, якія перажылі вязні канцлагераў, пра тых, хто штодня адчуваў голад, хваробы, пакуты, тых, хто загінуў падчас цяжкай працы і быў спалены жыўцом у крэматорыях.
У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых вязняў фашысцкіх канцлагераў.
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7241-gadzina-pamyatsi-genatsyd-uspomnits-usjo-pamyatats-kozhnaga.html#sigProId520dffe01c