Матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі

29.04.2024

Штогод напярэдадні Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, выплачваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога.

Прадстаўнікі Верхнядзвінскага ТЦСАН упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама павіншавалі Уладзіміра Пятровіча Міхневіча з в. Дзярновічы і Веру Іванаўну Барташэўскую з аг. Валынцы з надыходзячым святам, уручылі памятныя падарункі, пажадалі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Работнік паштовага аддзялення ўручыла матэрыяльную дапамогу ва ўрачыстай абстаноўцы.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны