Дзень сям'і

16.05.2024

Дзень сям'і - асаблівая дата ў календары беларусаў.

Традыцыйна спецыялістамі ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна да дня сям'і праведзены цыкл мерапрыемстваў:

  • конкурс дзіцячых малюнкаў "Мая дружная сям'я". Дваццаць удзельнікаў прапанавалі свае малюнкі, вынікі падведзены ў трох узроставых катэгорыях. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, а пераможцы - дыпломы і прызы;
  • круглы стол у рамках клуба «Шчаслівыя разам» на тэму: «Прыходзьце ў маю хату» праведзена для шматдзетных сем'яў, з мэтай выхавання ўсведамлення важнасці сямейных каштоўнасцяў;
  • духоўная гутарка «Сямейныя каштоўнасці» з протаіерэем Уладзімірам Ляшкевічам пробашчам храма Еўфрасінні Полацкай в.Бароўка. Удзельнікі круглага стала абмяняліся думкамі аб сучасных праблемах сямейных адносін, шлюбаў і разводаў, вопытам выхавання моладзі, сваімі сямейнымі гісторыямі;
  • праваслаўная гутарка з наведваючымі ОСРАІ "Каханні і веры ўзор", прымеркаваная да Дня сям'і. Валанцёрам Нінай Шадурскай, праведзена экскурсія па храме Мікалая Цудатворца ў г.Верхнядзвінску, дзе наведвальнікам АСРАІ расказалі пра святых, заступнікаў сям'і, пра міласэрнасць, пра іконы размешчаныя на сценах храма. Перад сыходам усім было прапанавана самім паставіць свечку за здароўе сваіх блізкіх.

Дабра, міру і дабрабыту ва ўсіх сем'ях!

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны