Практычныя заняткі па навучанні карыстанню інфакіёскам і банкаматам для грамадзян сярэбранага узросту

20.06.2024

З мэтай паляпшэння навыкаў работы з банкаўскімі сэрвісамі і пашырэння навыкаў у галіне фінансавай пісьменнасці спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў ААТ "Белаграпрамбанк", правяла для грамадзян "сярэбранага" ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН практычныя заняткі па навучанні карыстанню інфакіёскам і банкаматам.

Падчас заняткаў спецыялістам былі прадэманстраваны аперацыі па зняцці наяўных грашовых сродкаў, прагляд балансу, спосабы аплаты камунальных і іншых відаў паслуг, папаўненне балансу сотавай сувязі, інтэрнэту, а таксама іншыя функцыі дадзеных прылад.

Падпішыцеся на нашы навіны