Той самы першы дзень вайны

21.06.2024

Да дня Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа для наведвальнікаў АСРАІ Верхнядзвінскага ТЦСАН супрацоўнікам Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея праведзена тэматычная экскурсія "Той самы першы дзень вайны", накіраваная на патрыятычнае выхаванне і захаванне памяці аб загінуўшых.

Удзельнікам расказалі пра подзвігі салдат і мірных жыхароў, пра тое, якія цяжкасці яны пераадольвалі, праз якія выпрабаванні ім давялося прайсці, якія ахвяры былі прынесены ў імя Перамогі, міру і свабоды.

Пасля заканчэння экскурсіі хлопцы ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.

Падпішыцеся на нашы навіны