Эстафету святкавання 100-годдзя ўтварэння ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" прыняў тэрытарыяльны цэнтр Верхнядзвінскага раёна

26.07.2024

Эстафету святкавання 100-годдзя ўтварэння ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" прыняў тэрытарыяльны цэнтр Верхнядзвінскага раёна.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся начальнік упраўлення па працы, занятасці Верхнядзвінскага райвыканкама Вялікі І.Г, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Канстанцін Ламчаноўскі, валанцёр раённай арганізацыі Чырвоны Крыж уручыла танометры з сінтэзатарам маўлення актыўным членам таварыства, якія раней узначальваў раённае таварыства – Верык Марыі Генрыхаўне, Кузьміцкаму Івану Іванавічу.

На мерапрыемстве абмяркоўваліся таксама пытанні дзяржаўнай падтрымкі грамадзян з інваліднасцю, добраўпарадкавання аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры элементамі даступнага асяроддзя, забеспячэння тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі і прадастаўлення паслугі персанальнага асістэнта.

Канцэрт, падрыхтаваны наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дапамог стварыць святочную атмасферу.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны