Гадзіна доблесці "Ішлі з перамогай партызаны"

09.08.2024

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Верхнядзвінскім ТЦСАН працягнуў гадзіну доблесці "Ішлі з перамогай партызаны..".

Верхнядзвінская зямля дала свету чатырох герояў Савецкага Саюза, стала сведкам гераічнага подзвігу двух святароў у вёсцы Росіца, якія не пакінулі сваіх прыхаджан і былі разам з імі спалены фашыстамі А, яшчэ, Верхнядзвіншчына – партызанскі край, багата паліты крывёй продкаў. Аб гераічных буднях партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна, аб подзвігах мірных жыхароў ішла размова на сустрэчы. 

Валанцёр Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея Аляксандр Вашкель расказаў пра малавядомыя і цікавыя факты з дзейнасці партызанскіх атрадаў, прысутныя грамадзяне сталага ўзросту падзяліліся ўспамінамі сваіх бацькоў аб тым страшным і няпростым часе. 

 Памяць аб народных ахвярах, аб яго пакутах, гераізме і мужнасці не ведае адпачынку на шляху да мірнай будучыні, яна эстафетай перадаецца з пакалення ў пакаленне.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны