
Міжпакаленчая дыялогавая пляцоўка "Мы адзіныя"
16.09.2024Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася міжпакаленчая дыялогавая пляцоўка "Мы адзіныя".
Прадстаўнікі розных пакаленняў, начальнік аддзела ідэалогіі Андрэеўна Н.Ф., старшыня раённай арганізацыі БРСМ Конах А., малодшы навуковы супрацоўнік Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея Вашкель А., пераможца Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў, навучэнец Верхнядзвінскай гімназіі Пятроў А., прынялі ўдзел у дыскусіі , "разыначкай" мерапрыемства стала выступленне з пасланнем нашчадкам навучэнца ДУА "Верхнядзвінская гімназія імя І.А. Макеёнка" Пятрова Аляксандра і прадстаўніка грамадзян "залатога" узросту Марачкоўскай Зоі Дзмітрыеўны! Два пасланні ў будучыню ад розных пакаленняў аб'ядноўвае вера ў адзінства і сілу нашага народа, у яго мірную і светлую будучыню! Лісты нашчадкам перададзены на захоўванне ў Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7341-mizhpakalenchaya-dyyalogavaya-plyatsouka-my-adzinyya.html#sigProIdd80155d951