19-й міжрэгіянальны фестываль творчасці людзей з інваліднасцю "Зорка Надзеі"

14.11.2024

Харэаграфічны калектыў "Забава" Верхнядзвінскага ТЦСАН з танцавальным нумарам "Вальс франтавой медсястры" прыняў удзел у 19-м міжрэгіянальным фестывалі творчасці людзей з інваліднасцю "Зорка Надзеі". 

Па выніках конкурсу нашы хлопцы заваявалі спецыяльны дыплом "За яркае і эмацыйнае выступленне".

Гэтая ўнікальная падзея сабрала таленавітых удзельнікаў з розных рэгіёнаў, якія з гонарам прадэманстравалі свае здольнасці і арыгінальныя творы мастацтва.

Кожны ўдзельнік не толькі атрымаў магчымасць заявіць пра сябе, але і стаў часткай большага руху, які імкнецца змяніць грамадскае ўспрыманне і стварыць свет, дзе кожны мае права на творчасць і самавыяўленне.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны