Сустрэча са спецыялістам ААТ Белаграпрамбанка

15.11.2024

З мэтай павышэння фінансавай пісьменнасці і прафілактыкі кіберзлачыннасці, для грамадзян "сярэбранага" ўзросту ў Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася сустрэча са спецыялістам ААТ "Белаграпрамбанка".

Удзельнікі сустрэчы даведаліся, як бяспечна і эфектыўна карыстацца банкаўскімі паслугамі, выкарыстоўваць сучасныя анлайн-тэхналогіі і абараняцца ад разнастайных відаў махлярства.

Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць пераадолець пажылым людзям пачуццё няўпэўненасці, а часам і страху перад сучаснымі фінансавымі тэхналогіямі, дапамагаюць прыняць правільныя рашэнні па распараджэнні сваімі фінансамі і назапашваннямі.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны