Спартыўныя прыгоды

26.11.2024

З мэтай узаемадзеяння і развіцця рухальнай актыўнасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў адбылося сумеснае мерапрыемства з навучэнцамі ЦКРНіР - "Спартыўныя прыгоды".

Спартыўныя мерапрыемствы робяць людзей бадзёрымі і здаровымі, гартуюць арганізм і ствараюць добры настрой. Удзельнікі мерапрыемства з радасцю і вялікай цікавасцю гулялі ў рухомыя і камунікатыўныя гульні, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Падпішыцеся на нашы навіны