Дыялогавая пляцоўка

03.12.2024

У Верхнядзвінскага ТЦСАН адбылася дыялогавая пляцоўка ў фармаце "пытанне-адказ", прымеркаваная Міжнароднаму дню інвалідаў.

Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў розных службаў раёна і дазволіла людзям з інваліднасцю напрамую звярнуцца да спецыялістаў з хвалюючымі іх пытаннямі, пажаданнямі і прапановамі.

Сустрэча прайшла ў атмасферы адкрытага дыялога і ўзаемнай павагі.

Удзельнікі змаглі абмеркаваць актуальныя праблемы, звязаныя з забеспячэннем даступнага асяроддзя, аказаннем сацыяльных і медыцынскіх паслуг, паляпшэннем якасці жыцця людзей з інваліднасцю.

Дыялогавая пляцоўка стала эфектыўнай платформай для абмену інфармацыяй і выпрацоўкі сумесных рашэнняў.

24 10 24 28

Падпішыцеся на нашы навіны