
Ушанаванне валанцёраў
05.12.2024У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылося ўшанаванне валанцёраў «срэбнага» ўзросту, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё гэтага руху.
Актыўныя памочнікі цэнтра былі адзначаны падзякамі і сімвалічнымі сувенірамі. У цяперашні час у Верхнядзвінскім ТЦСАН налічваецца больш за 20 добраахвотнікаў, якія наведваюць адзінокіх пажылых грамадзян дома, праводзяць заняткі ў клубах і гуртках, а таксама рэалізуюць сацыяльныя праекты.
Узрост не перашкода для добрых спраў!
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7424-ushanavanne-valantsjorau.html#sigProId912a064f71