Урачыстае адкрыццё дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»

26.12.2024

Навагоднія віншаванні, шчырыя словы падзякі і душэўная цеплыня, музычныя падарункі - усё гэта было адрасавана прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія сабраліся ў Верхнядзвінскім ТЦСАН на ўрачыстым адкрыцці дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».

Павіншаваць грамадзян "сярэбранага" ўзросту прыйшлі прадстаўнікі розных структур Верхнядзвінскага раёна, а святочны канцэрт гасцям падарыў калектыў Асвейскага ГДК "Вясёлы настрой".

Творчаму калектыву ўдалося стварыць атмасферу сапраўднага свята! Клопат, падтрымка і ўвага - гэта не мала-важна для адзінокіх пажылых людзей, асабліва ў такія святы.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства ўсіх прысутных прыйшлі павіншаваць з Новым годам Дзед Мароз і Снягурка.

Падпішыцеся на нашы навіны