Навагоднія забавы

27.12.2024

Напярэдадні Новага года ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН прайшло навагодняе свята "Навагоднія забавы".

Наведвальнікі весяліліся з Дзедам Марозам, Снягуркай і Снегавіком, вадзілі карагоды, танчылі, удзельнічалі ў вясёлых гульнях, разгадвалі загадкі і віктарыны.

Свята здзівіла сваёй атмасферай, смачнымі пачастункамі і цікавымі сюрпрызамі.

Было па-сапраўднаму чароўна, весела і ярка!

Падпішыцеся на нашы навіны