Сувеніры і карысныя ў побыце падарункі да 8 сакавіка

24.02.2025

Сувеніры і карысныя ў побыце падарункі да 8 сакавіка майструюць валанцёры" срэбнага " ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН. Да Міжнароднага жаночага дня фантазія і майстэрства рук людзей "элегантнага" ўзросту ўвасобілася ў кошыках з кветкамі, кухонных прыхваткамі, вязаных цацках і брошках, торбах-шоперах і многіх іншых самых практычных падарунках для прыгожай паловы чалавецтва. Актыўны ўдзел у жыцці грамадства-крыніца маральнага задавальнення, магчымасць пашырыць сацыяльныя кантакты, быць запатрабаванымі - усё гэта ў сукупнасці - адзін са слупоў актыўнага даўгалецця.

Падпішыцеся на нашы навіны