
Сусветны дзень здароўя
04.04.2025У Верхнядзвінскім ТЦСАН працягваецца серыя геранталагічных лекторыяў «Фізічнае здароўе пажылога чалавека як складнік актыўнага даўгалецця», арганізаваная валанцёрамі «срэбнага» ўзросту .
Тэма лекцыі прымеркавана да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца штогод 7 красавіка.
У ходзе мерапрыемства падапечныя аддзялення азнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі правільнага харчавання і падборам рацыёну, а таксама даведаліся аб неабходнасці захавання рэжыму дня.
У завяршэнні мерапрыемства падапечным аддзяленняў раздадзеныя буклеты па тэме лекцыі, атрыманы адказы на хвалюючыя пытанні.
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7530-susvetny-dzen-zdarouya.html#sigProId3cf974d61a