«Гвалт у сям'і - куды звяртацца па дапамогу»

14.05.2025

Псіхолагам Верхнядзвінскага ТЦСАН з мэтай прафілактыкі хатняга гвалту праведзена сустрэча з калектывам ДУ «Верхнядзвінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі» тэму «Гвалт у сям'і - куды звяртацца па дапамогу?».

Псіхолаг распавяла пра паняцце «хатняга гвалту», прыкметах гвалту, а таксама азнаёміла з парадкам засялення ў «крызісны пакой».

Усім прысутным уручаны інфармацыйныя буклеты з кантактнымі тэлефонамі і дадзенымі ўстановы для звароту за псіхалагічнай дапамогай або паслугай часовага знаходжання ў «крызісным» пакоі ў выпадку хатняга гвалту.

26 04 25 58

Падпішыцеся на нашы навіны