
Міжпакаленчая сустрэча «Усё пачынаецца з сям'і»
14.05.2025У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася міжпакаленчая сустрэча «Усё пачынаецца з сям'і», прымеркаваная да святкавання Дня сям'і.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел шматдзетныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, маладыя інваліды і сем'і грамадзян пажылога ўзросту, якія наведваюць аддзяленне.
У час сустрэчы сем'і прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах, спартыўных гульнях і займальных віктарынах.
За кубкам духмянай гарбаты дзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі, а таксама распавядалі свае гісторыі знаёмства і стварэння сям'і.
Гэта было сапраўднае сямейнае свята, якое дазволіла сем'ям рознага пакалення падзяліцца сваімі ўспамінамі.
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7572-mizhpakalenchaya-sustrecha-usjo-pachynaetstsa-z-syam-i.html#sigProId623f5554d7